Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 3

03.06.2021

3 чэрвеня прайшоў пад назвай "Дзень патрыёта". Пасля працоўнай акцыі рабяты прынялі актыўны ўдзел у займальнай гадзіне "Мы патрыёты сваёй Радзімы", на якой яны здзейснілі падарожжа па станцыях "Мы – беларусы", "Мая Радзіма", "Знакамітыя землякі", "Спадчына", "Сімвалы". Мерапрыемства дня было накіравана на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, павагі да памяці абаронцаў Айчыны, гераічнай гісторыі беларускай дзяржавы.
Выхавальнікі прынялі ўдзел у спартыўным гадзіне "Будзеш моцным, будзеш спрытным, са спартыўнай падрыхтоўкай!", якая выклікала ў дзяцей станоўчыя эмоцыі. Мерапрыемства было накіравана на ўмацаванне ведаў па захаванню здаровага ладу жыцця і выхаванне любові да спорту, развіццё спрыту, хуткасці, кемлівасці.