Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень 3

03.06.2021

У трэці дзень рабяты пабывалі "У гасцях у казкі". Традыцыйна дзень быў пачаты з хвілінкі бяспекі «Як паводзіць сябе на дарозе», дзе выхавальнікі сфарміравалі дакладнае ўяўленне аб дысцыпліне пешаходаў, пасажыраў, вадзіцеляў і веласіпедыстаў. Працягнулі рабяты свой актыўны адпачынак на гульні-віктарыне "У гасцях у казкі". У гульні прымала ўдзел 2 каманды "Казачнікі" і "Чараўнікі". Выхаванцы спаборнічалі ў конкурсах "Казачныя фразы", "Адгадай казку", "Назаві героя", "Тэлеграмы", "Дзіўныя ператварэнні", "Латарэя". З мэтай азнаямлення навучэнцаў з паняццем "талерантнасць", з асноўнымі рысамі талерантнай асобы прайшло пазакласнае мерапрыемства "Талерантнасць і мы". Займальнай і цікавай стала спартландыя "Хутчэй, вышэй, мацней". Для выхаванцаў 2 атрада прайшоў занятак-гульня "Дарожная грамата-гэта навука быць жывым".