Вучэбна-палявыя зборы і медыцынская практыка для вучняў X класа

03.06.2021

З мэтай рэалізацыі адукацыйнай праграмы па вучэбным  прадмеце “Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка” з 1 чэрвеня для вучняў X класа арганізаваны вучэбна-палявыя зборы і медыцынская практыка.  У час медыцынскай практыкі дзяўчаты адпрацоўваюць навыкі імабілізацыі пры розных відах пашкоджанняў, аказання першай дапамогі пры непрытомнасці, калапсе, насавым крывацёку. Асаблівую цікавасць у дзесяцікласніц  выклікае адпрацоўка алгарытму дзеяння пры накладанні бінтавых павязак, спосабаў астаноўкі крывацёкаў.