Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень 2

02.06.2021

Другі дзень прайшоў пад назвай "У краіне дзяцінства". Дзень пачаўся з хвілінкі бяспекі "Падарожжа ў краіну Вітамінію" з мэтай азнаямлення і пашырэння ведаў навучэнцаў пра вітаміны. У гэты дзень аздараўленчы лагер супрацоўнічаў з Кухчыцкім СДК. Рабяты прынялі ўдзел у канцэртна-забаўляльнай праграме да Дня абароны дзяцей "Раз слоўца, два слоўца..." і ў конкурсе малюнкаў "Малюем дзяцінства фарбамі". Для выхавальнікаў 2 атрада была праведзена займальная гадзіна па ПДР "Зялёны адкрывае нам дарогу", і рухомыя гульні з мячамі.