Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 2

02.06.2021

Летні працоўны лагер для падлеткаў, якія ўжо адчуваюць сябе амаль дарослымі, - ідэальны варыянт. Многія з велізарным задавальненнем прыйшлі сюды, каб паспрабаваць свае сілы ў рознай дзейнасці, якая будзе карысная не толькі для іх, але і для грамадства. Ад работ, якія выканаюць рабяты будзе залежаць і іх заробак, а таксама на яго ўплываюць і магчымасці, якімі валодае сам працоўны лагер. Прымаючы ўдзел у працах на палях ААТ "Кухчыцы", школьнікі на практыцы даведаюцца, як складана з маленькага зярнятка вырасціць жыта, колькі намаганняў і часу неабходна прыкласці, каб на стол прыйшоў хлеб.
Хлопцы прынялі ўдзел у турніры па шашках і шахматах. Завяршальным мерапрыемствам стала пазнавальная гульня "правілы бяспекі ведаць кожнаму належыць".