Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 1

01.06.2021

Арганізацыя летняй занятасці падлеткаў, як лагер працы і адпачынку, несумненна, дапаможа выкарыстоўваць перыяд летняга адпачынку навучэнцаў для ўмацавання здароўя, развіцця фізічных сіл, ўзбагачэння ведамі і новымі ўражаннямі. З гэтай мэтай у Кухчыцкім НПК пачаў сваю працу лагер працы і адпачынку "Імпульс". Галоўным напрамкам работы лагера з'яўляецца працоўная і аздараўленчая дзейнасць, накіраваная на набыццё дзецьмі практычных працоўных навыкаў, уцягванне ў грамадска карысную дзейнасць, фарміраванне ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця, стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння, ўсведамленне дзецьмі прафесійнага выбару, сацыяльнай значнасці прафесійнай дзейнасці. 1 чэрвеня лагер прымаў дзяцей. Першы дзень прайшоў шумна і весела: хтосьці ўжо не раз бываў тут, а хтосьці быў упершыню. Першы дзень у лагеры быў арганізацыйным. Урачыстае адкрыццё лагера працы і адпачынку. Праведзены інструктаж па ТБ. Размеркаванне абавязкаў. Выбар органа дзіцячага самакіравання. Рабяты прынялі ўдзел у гульні-падарожжы "Краіна здароўя" і ў спартыўных спаборніцтвах.