Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень 1.

01.06.2021

Летні лагер – месца, у якім пабывала хоць бы раз амаль кожнае дзіця, аб якім у кожнага засталіся свае ўражанні. У Кухчыцкім НПК працуе аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем "Вясёлка здароўя". Працэс арганізацыі выхаваўчай работы ў лагеры накіраваны на ўцягванне дзіцяці ў грамадскае жыццё з улікам яго індывідуальных здольнасцяў, выпрацоўку каштоўнаснага стаўлення да здаровага ладу жыцця і фарміраванне на гэтай аснове яго маральнай, эстэтычнай, грамадзянскай свядомасці. 1 чэрвеня лагер сустракаў сваіх выхаванцаў. У першы дзень прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю лагернай змены "Да здравствует, лагерь!». Былі сфарміраваны два атрады "Праменьчыкі" і "Сонейка". З рабятамі выхавальнікі правялі хвілінку бяспекі "Выконвайце прынцыпы бяспечных паводзін", яны паўтарылі правілы паводзін на дарозе і зрабілі выснову, што здароўе – самае каштоўнае, што ёсць у чалавека. У першы дзень выхавальнікі займаліся афармленнем атрадных вугалкоў "Наш атрадны дом". У рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей для выхаванцаў аздараўленчага лагера з мэтай стварэння атмасферы свята, прыцягнення дзяцей, развіцця артыстычных здольнасцяў, уяўлення, эстэтычнага густу, спрыту, увагі, з мэтай развіцця камунікатыўных навыкаў прайшла гульнявая праграма "Дзяцінства – гэта чароўны свет". Выхавальнікі прынялі ўдзел у конкурсе "Апрані малога ў дзіцячы сад", дзе дзяўчынкі з завязанымі вачыма апраналі хлопцаў. Таксама ўдзельнічалі ў танцы-гульні "Рабі, як я", мэтай якой было паўтарэнне руху вясёлай, запальнай музыкі. У канцы мерапрыемства дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на асфальце. Займальным была спартыўная гадзіна "Алімпійцы сярод нас". Пасля абеду рабяты 2 атрада прынялі ўдзел у гульнях, конкурсах "Кірмаш ідэй".