Святочная праграма "Бывай, дзіцячы сад!"

31.05.2021

Выпускны бал у дзіцячым садзе - гэта асаблівая падзея для кожнага дзіцяці і яго бацькоў, гэта першая прыступка ў дарослае жыццё. З аднаго боку гэта радаснае, доўгачаканае свята, з другога - трохі сумная падзея. Здаецца, што нядаўна яны пачалі хадзіць у дзіцячы сад, але ўжо хутка - будучыя першакласнікі. У дашкольнай групе Кухчыцкага НПК бал прайшоў у цёплай, сяброўскай абстаноўцы. Пачалося свята з урачыстага выхаду выпускнікоў - дзеці неяк адразу пасталелі: прыгожыя, прыбраныя, яны сталі падобныя на школьнікаў. На працягу ўсяго ранішніка яны паказалі свае веды і ўменні, якія набылі за гады, праведзеныя ў дзіцячым садзе: праспявалі песні, расказалі вершы, парадавалі танцамі.