Свята апошняга званка "Бывай, школа!"

29.05.2021

Ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка "Бывай, школа!" Гасцямі свята былі: Здрок Сяргей Паўлавіч, дырэктар ААТ "Кухчыцы", Ермашэвіч Уладзімір Расціслававіч, камісар Клецкага ваеннага камісарыята, Кулеш Іна Іосіфаўна, галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Клецкага райвыканкама, Турко Святлана Анатольеўна, старшыня Кухчыцкага сельскага выканаўчага камітэта. Па выніках удзелу ў алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, творчых конкурсах і спаборніцтвах у 2020/2021 навучальным годзе ганаровымі граматамі і падарункамі былі ўзнагароджаны лепшыя вучні школы. Навучэнцы 11 класа падрыхтавалі канцэртную праграму "Званок для нас гучыць апошні", на якой прысутнічалі педагогі і бацькі вучняў.