Мемарыяльны комплекс "Хатынь"

25.05.2021

Былая вёска Лагойскага раёна Мінскай вобласці Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа, журботнай старонкай гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны. 25 мая навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь». Навучэнцы пабывалі каля скульптурнай кампазіцыі старога з хлопчыкам на руках, якая сімвалізуе непакоранага чалавека; на мемарыяльным знаку «Вянок Памяці» на брацкай магіле з надпісам-наказам мёртвых да жывых і адказам жывых загінулым; на мемарыяльнай даху-пліце, размешчанай на месцы адрыны, дзе фашысты спалілі жыхароў вёскі і г.д. Таксама навучэнцы наведалі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.