Святочная праграма "Бывай, пачатковая школа!"

24.05.2021

24 мая ва ўстанове адукацыі прайшла святочная праграма "Бывай, пачатковая школа!" Нямала святаў праходзіць у пачатковай школе, але гэтае - асаблівае. Гэта свята развітання з пачатковай школай, якое падводзіць вынік важнага перыяду школьнага жыцця. Урачыстая абстаноўка, прыбраныя дзеці, усхваляваныя бацькі - атмасфера, якая кранае за самае сэрца. Дырэктар школы Палтаржыцкі І.А. павіншаваў выпускнікоў з заканчэннем пачатковай школы і пажадаў ім паспяховай вучобы. Класны кіраўнік 4 класа Дзейка Дз.А. павіншавала сваіх выхаванцаў з паспяховым пераходам у 5 клас. Бацькі вучняў 4 класа сказалі словы падзякі школе і настаўнікам, пажаданні для сваіх дзяцей.