Шосты школьны дзень

24.05.2021

22 мая ў Кухчыцкім НПК у рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў пачатковай школы прайшло пазакласнае мерапрыемства "Эканомія і беражлівасць у нашых руках" з мэтай выхавання экалагічнай свядомасці дзяцей. Навучэнцы разгадалі загадкі аб прадметах ужытку, якімі яны карыстаюцца амаль кожны дзень, сабралі прыказкі, прынялі ўдзел у гульні "можна-нельга", расшыфравалі слова, а таксама склалі "правілы добрага гаспадара". Для навучэнцаў 5-9 класаў прайшла гадзіна зносін "Што мы ведаем пра энергію і яе эканомію" з мэтай фарміравання ў навучэнцаў асноўных ведаў па асновах энергазберажэння. Вучні вучыліся эканоміць у рубрыках "энергазберажэнне ў побыце"," эканомія электраэнергіі ў побыце"," эканомія электраэнергіі пры карыстанні радыётэлевізійнай апаратурай","эканомія энергіі пры карыстанні электрабытавымі прыборамі".