ШАГ "Глядзі і памятай"

13.05.2021

  13 мая ў Кухчыцкім НПК у рамках праекта "ШАГ" прайшоў інфармацыйны час "Глядзі і памятай". У інфармацыйным блоку "Перад памяццю час бяссільна" класны кіраўнік 9 класа Палтаржыцкая Наталля Анатольеўна звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што 22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень у краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.
  У інфармацыйным блоку "Рэспубліканскі культурна-патрыятычны кінамарафон "Глядзі і памятай", прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны" Наталля Анатольеўна спынілася на тым, што Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў – гэта асаблівы перыяд у развіцці савецкага кінематографа. Работнікі кіно працавалі ў гэтыя гады нароўні з усім народам, набліжаючы сваёй творчасцю агульную перамогу. Франтавыя аператары пакінулі свеце унікальныя кадры ваеннай кінахронікі. Яркая плеяда таленавітых сцэнарыстаў і рэжысёраў, аператараў і артыстаў выпусціла сотні кінакарцін.
   Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны быў Ермашэвіч Уладзімір Расціслававіч, ваенны камісар Клецкага раёна, які адзначыў значнасць дадзенай тэмы ў сучасным свеце. Уладзімір Расціслававіч адзначыў тое, што з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны прайшло шмат гадоў. Усё менш у жывых тых, каго яна кранула. У жыццё ўступаюць новыя пакаленні. Але і дагэтуль у Беларусі словы "22 чэрвеня" не маюць патрэбы ў тлумачэнні. Яны застаюцца ў нашай свядомасці як напамін аб бяспрыкладнай трагедыі, якая абрынулася ў той дзень. Вялікая Айчынная вайна стала самай кровапралітнай не толькі ў Беларусі, але і ў сусветнай гісторыі. Яна забрала жыцці мільёнаў нашых суайчыннікаў, прывяла да найцяжэйшых пазбаўленняў, пакінула пасля сябе разбураныя гарады і спаленыя вёскі. Краіна прайшла праз усё гэта, выстаяла, атрымала перамогу.