Экскурсія на ААТ “Кухчыцы”

07.05.2021

07.05.2021 для вучняў ІХ і Х класа (аграрная група) была арганізавана экскурсія на механічны двор, які знаходзіцца ў аг. Кухчыцы і МТФ “Іскры” і “Кухчыцы”.

Спецыялісты ААТ “Кухчыцы”: аграномы, заатэхнікі, ветэрынарныя ўрачы – наглядна прадэманстравалі юнакам і дзяўчатам работу сучаснай сельскай гаспадаркі, якая ўяўляе сабой высокатэхналагічную вытворчасць і патрабуе добра падрыхтаваных спецыялістаў.

У ходзе экскурсіі вучні даведаліся, якія сельскагаспадарчыя прафесіі з’яўляюцца найбольш запатрабаванымі ў апошні час.