Пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне

03.05.2021

У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Яна прадоўжыцца месяц і скончыцца 1 чэрвеня.

Сёлета падаць заяву на тэсціраванне можна асабіста або запоўніўшы электронную форму на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Тым, хто вырашыць зрабіць гэта з дапамогай электроннай формы на сайце РІКВ, варта перайсці па спасылцы — www.regct.rikc.by.

Сістэма папярэдняй рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ будзе даступная да 12.00 1 чэрвеня. Пазней пазначанага часу на працягу дня 1 чэрвеня падача заявы і рэгістрацыя для ўдзелу ў ЦТ будзе магчымая толькі пры асабістым звароце ў пункты рэгістрацыі да моманту іх закрыцця (да 19.00).