Экскурсія ў гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна"

27.04.2021

27 красавіка 13 навучэнцаў Кухчыцкага НПК прынялі ўдзел у экскурсіі на гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна". Комплекс ствараўся метадам народнай будоўлі, у якой прымалі ўдзел дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы розных формаў уласнасці, энтузіясты. Асноўны цяжар працы па стварэнні музея легла на плечы падраздзяленняў інжынерных войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Адкрыты комплекс 30 чэрвеня 2005 года. Ён закліканы не толькі ўвекавечыць грандыёзную сістэму абарончых умацаванняў раёнаў "Лінія Сталіна", але і стаць сімвалам гераічнай барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.