Алея выпускнікоў

28.04.2021

У традыцыі нашага народа пачынаць новы этап свайго жыцця з пасадкі дрэва, як сімвала падзей і спадзяванняў. Не адышлі ад гэтай традыцыі і 11-класнікі Кухчыцкага НПК. 28 красавіка была закладзена яблыневая алея, якая, спадзяёмся, стане асновай новага школьнага саду.