Шосты школьны дзень

17.04.2021

Ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў пачатковай школы прайшла гульня "Лес - наша багацце" з мэтай фарміравання ў навучэнцаў неабходнасці і важнасці аховы прыроды. Навучэнцы разгадалі красворд "Жыхары лесу", прынялі ўдзел у рубрыцы "Ці ведаеце вы...", абмеркавалі апавяданне "Нядзеля ў лесе" і прадэманстравалі сцэнку "Сустрэча ў лесе". Для вучняў 5-9 класаў прайшоў вусны часопіс "Экалагічны часопіс нашай краіны", дзе навучэнцы пашырылі ўяўленне аб экалагічных законах краіны, а таксама сказалі сваё меркаванне пра бяздумныя і базадказныя адносіны да прыроды. У рамках Рэспубліканскага культурна-патрыятычнага кінамарафона "Глядзі і помні" для навучэнцаў быў прадэманстраваны фільм "Дзяржаўная мяжа. Год сорак першы".