Гульня-падарожжа "У свеце прафесій"

15.04.2021

У рамках дэкады метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў Рэзнік Т.Г., класным кіраўніком 1 класа была праведзена гульня-падарожжа “У свеце прафесій”. Перад вучнямі было пастаўлена праблемнае пытанне: “Ці ёсць важныя прафесіі”. Першакласнікі разгадвалі загадкі, расказвалі пра прафесіі сваіх бацькоў, называлі прыналежнасць пэўнага прадмета адпаведнай прафесіі, працавалі ў групах, складвалі прыказкі, а таксама пазнаёміліся з новымі прафесіямі.