Класная гадзіна "Давайце ганарыцца тым, што мы беларусы"

13.04.2021

У рамках дэкады метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоўдля вучняў 6 класа была праведзена класная гадзіна “Давайце ганарыцца тым, што мы беларусы” з мэтай азнаямлення навучэнцаў з гісторыяй малой радзімы. Разам з Дар'яй Мікалаеўнай вучні ўспомнілі самых вядомых беларусаў у свеце, растлумачылі значэнне паняцця “радзіма”, пры дапамозе слоў стварылі карціну нашай Радзімы, прыдумалі па аднаму прыметніку на кожную літару слова Клецк.