Круглы стол "Маё прафесійнае будучае"

12.04.2021

12 красавіка ва ўстанове адукацыі ў рамках дэкады метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў для навучэнцаў 11 класа быў праведзены круглы стол "Маё прафесійнае будучае". Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з формулай выбару прафесіі, выканалі тэст у анлайн-фармаце на вызначэнне тыпу прафесіі. Таксама з адзінаццацікласнікамі  былі прааналізаваны вынікі паступлення выпускнікоў 2020 года і адзначаны найбольш папулярныя прафесіі і ўстановы адукацыі, разгледжаны рэйтынг запатрабаваных прафесій 2020 у Беларусі, новыя спецыяльнасці 2021 у беларускіх універсітэтах, даты ЦТ 2021, мінімальныя балы ЦТ 2021, анлайн-рэгістрацыя на ЦТ 2021. Напрыканцы мерапрыемства выпускнікі склалі сваё "Дрэва будучыні".