Тыдзень педмайстэрства. Забаўляльная праграма "Прырода роднага краю"

09.04.2021

9 красавіка ва ўстанове адукацыі ў рамках дэкады метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў прайшла забаўляльная праграма "Прырода роднага краю" для вучняў 5 класа, дзе класны кіраўнік Круглік Лілія Мікалаеўна развіла інтарэс да роднай прыроды, дала магчымасці вучням паказаць свае веды па шырокаму кругу пытанняў, якія датычацца навальнага асяроддзя. Навучэнцы прынялі ўдзел у 9 конкурсах: "У царстве прыроды", "Прыродная аптэка", "Угадай слова", "Замарочкі з бочкі", конкурс скарагаворак, "Чорная скрыня", "Сарві пялестак", "Рашы рэбус", "Самы, самы, самы...", конкурс капітанаў. Каманда пераможцаў атрымала ганаровыя граматы.