Класная гадзіна "Сем колераў шчасця"

08.04.2021

8 красавіка ва ўстанове адукацыі ў рамках дэкады метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў прайшла класная гадзіна "Сем колераў шчасця". Класны кіраўнік 7 класа Гаўрук Вікторыя Аляксандраўна прадэманстравала навучэнцам відэаролік пра шчасце, вучні прынялі ўдзел у гульне "Злучы прыказкі", прадоўжылі сказы "Я шчаслівы, калі...", "Я быў бы шчаслівы, калі ...", "Я асабліва шчаслівы...", а таксама перабудоўвалі сказы ў больш пазітыўныя.