Міншчына спартыўная. Вясна

05.04.2021

Ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" прайшла спартыўная эстафета "Вясеннія старты". Праграма "вясёлых стартаў" была насычаная. Камандам былі прапанованы займальныя, часам вельмі складаныя конкурсы з бегам, з мячамі, з абручам, скакалкамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. Спартыўная эстафета згуртавала вучняў, а таксама ўзнагародзіла зарадам бадзерасці і станоўчымі эмоцыямі.