Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя"

02.04.2021

Раніца пачалася з хвіліны бяспекі «Правілы абыходжання з агнём». Потым дзеці наведалі Кухчыцкі СДК, дзе ім быў арганізаваны паказ мастацкага фільма. Займальнай і цікавай была пазнавальная гульня «Правілы бяспечных паводзін»: вучні вучыліся ратаваць сябе і іншых і зрабілі выснову, што самае дарагое - гэта жыццё. А для гэтага трэба было ведаць правілы бяспечных паводзін, але ведаць - гэта мала, трэба яшчэ і строга выконваць!