Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя"

31.03.2021

Дзень прайшоў пад назвай "Дзень інтэлектуалаў". Вучні былі ўважлівыя на хвілінцы здароўя "Асабістая гігіена школьніка". Навучэнцы наведалі Кухчыцкі СДК, дзе прынялі ўдзел у конкурснай праграме "Разумнікі і знаўцы" і наведалі музей СДК. Віктарына "Мая малая радзіма" адкрыла для дзяцей шмат цікавага і невядомага. З пытанняў віктарыны вучні даведаліся якім быў наш край да вайны, якія вядомыя людзі жылі і жывуць у нашых месцах.