Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя"

30.03.2021

"Жылі-былі..." - гэтыя словы знаёмыя кожнаму чалавеку, таму што кожны з нас калісьці ў дзяцінстве бываў ў свеце казак. Сёння нашы вучні таксама апынуліся ў гэтым свеце "У гасцях у казкі". Віктарына" У свеце казак" адразу выявіла лепшых знаўцаў казак. У конкурсе малюнкаў "Мая любімая казка" ўсе вучні ўдзельнічалі з задавальненнем і прадэманстравалі свае таленты. Весела і заўзята прайшла спартыўная гадзіна. Вучні бегалі, скакалі, гулялі з мячамі. Яны паказалі якія яны спрытныя, смелыя, спартыўныя.