Аздараўленчы лагер "Вяселка здароўя"

29.03.2021

Ура! Вось ён - першы дзень лагернай змены! І пачаўся ён з урачыстай лінейкі "Прывітанне, лагер!", на якой прагучала віншаванне начальніка лагера, а таксама адказнае слова вучняў. Выхавальнікі Кулік Д. М. і Гаўрук В. А. правялі хвілінку бяспекі "Выконвайце прынцыпы бяспечных паводзін", уручылі кожнаму дзіцяці флікер. Затым хлопцы і дзяўчаты акунуліся ў творчасць: трэба было прыдумаць назву, дэвіз, словы і эмблему атрада. У першы дзень вучням быў прадэманстраваны фільм Клецкім відэапракатам. Так пачалася цікавае, вясёлае, лагернае жыццё.