Дыялог "Дзецям аб падатках"

26.03.2021

26 сакавіка ў Кухчыцкім НПК для навучэнцаў 5 класа ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці прайшло мерапрыемства "Дзецям аб падатках". Мэтай гутаркі стала знаёмства навучэнцаў з фінансава-эканамічным становішчам у краіне. Навучэнцы пазнаёміліся з паняццямі  «падаткі», «грошы», «асабісты бюджэт». У заключэнні вучні прыйшлі да высновы: падаткі прывучаюць да самастойнасці, ўменню планаваць, будаваць бюджэт.