Тыдзень фінансавай граматнасці

22.03.2021

З 22.03.2021 па 28.03.2021 у Беларусі, як і ва ўсім свеце, праходзіць Тыдзень фінансавай граматнасці (Global Money Week) пад слоганам "Беражы сябе, беражы свае грошы". Тыдзень пачаўся з цырымоніі ўрачыстага адкрыцця на пляцоўцы Беларускай валютна-фондавай біржы.

22 сакавіка ў Кухчыцкім НПК для навучэнцаў 10-11 класаў у рамках Тыдня фінансавай граматнасці прайшло мерапрыемства "Лічбавая бяспека асабістых фінансаў". Падчас мерапрыемства былі разгледзаны правілы бяспекі ў Інтэрнэце пры плацяжовых аперацыях. Навучэнцы пазнаёміліся з такімі паняццямі як: скімінг, вішынг, мабільныя "разводкі", рэквізіты плацяжовых карт.