Выніковае пасяджэнне атэстацыйнай камісіі

19.03.2021

З 24.02 па 19.03.2021г. у Кухчыцкім НПК праводзілася атэстацыя педагагічных работнікаў: К.А.Ждановіч (на атрыманне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі), Г.В.Навіцкай і І.У.Пілецкай (на атрыманне 1 кваліфікацыйнай катэгорыі). Членамі кваліфікацыйнай камісіі згодна з планам былі наведаны ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы, падчас якіх педагогі прадэманстравалі сваё ўменне  арганізаваць адукацыйную прастору, выпрацаваць у вучняў неабходныя ўменні і навыкі.