Урачыстае віншаванне пераможцаў раённых спаборніцтв па біятлоне " Снежны снайпер"

25.02.2021

Адным з найбольш папулярных зімовых відаў спорту ў нашай краіне лічыцца біятлон. У падтрымку добрых традыцый і з мэтай падрыхтоўкі новага пакалення спартсменаў у рэспубліцы пад патранажам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба праводзяцца і набылі папулярнасць спаборніцтвы “Снежны снайпер”.

Біятлонныя гонкі ўжо некалькі год як уключаны ў праграму круглагадовай спартакіяды школьнікаў. Нядаўна прайшлі раённыя спаборніцтвы па гэтым відзе. Сярод пераможцаў раённага этапу ёсць і навучэнцы і нашай ўстановы адукацыі.

  • Ва ўзроставай групе 2005-2006 года сярод дзяўчат I месца заняла КАМАРОВА ВІКТОРЫЯ, вучаніца 9 класа.
  • Сярод юнакоў 2004 года нараджэння  II месца заняў  АНІКЕЙ АРЦЁМ, вучань 10 класа.
  • Сярод дзяўчат 2004 года нараджэння I месца заняла СНЯЖКО ЯНА, вучаніца 11 класа.

Віншуем пераможцаў і настаўніка фізічнай культуры і здароўя Давыдзенку Леаніда Генадзьевіча.