ВІНШУЕМ УДЗЕЛЬНІКАЎ І ПЕРАМОЖЦАЎ МІЖНАРОДНАГА КОНКУРСА ПА МАТЭМАТЫЦЫ «КЕНГУРУ - 2020»

25.02.2021

Доўгачаканыя вынікі матэматычнага конкурсу «Кенгуру-2020» парадавалі навучэнцаў  і арганізатараў нашай установы адукацыі. 
Віншуем нашых пераможцаў і настаўніка матэматыкі Мілішкевіч Сафію Васільеўну!!!
Перамога ў падобных конкурсах - гэта першы прыступак на шлях да бліскучай кар'еры. Для многіх навучэнцаў важна ведаць, што конкурс міжнародны, што над тымі ж задачамі адначасова з імі задумваюцца школьнікі з многіх краін.
Конкурс «Кенгуру» звернуты да самых звычайных школьнікаў. Бо галоўная мэта гэтага спаборніцтва - зацікавіць навучэнцаў, усяліць у іх упэўненасць у свае магчымасці, а яго дэвіз – «Матэматыка для ўсіх».