ШАГ "У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы"

25.02.2021

25 лютага ў Кухчыцкім НПК у рамках праекта ШАГ прайшоў інфармацыйны час "У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы". Класны кіраўнік 11 класа Навіцкая Ганна Віктараўна ў рубрыцы "Мы даведаемся" пазнаёміла навучэнцаў з інфармацыйнымі блокамі "Народнае адзінства – залог шчаслівай будучыні Беларусі",  "Усебеларускі народны сход – падводзім вынікі, плануем будучыню", "Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту (Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь)".
У блоку «Народнае адзінства – залог шчаслівай будучыні Беларусі» Ганна Віктараўна звярнула ўвагу навучэнцаў на навагодні зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Вучні абмеркавалі тое, што 2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства і чаму ён так важны для Беларусі.
Запрошаным госцем мерапрыемства стала старшыня Кухчыцкага сельскага выканаўчага камітэта Турко Святлана Анатольеўна. Святлана Анатольеўна паведаміла, што Усебеларускі народны сход-гэта адмысловая форма народаўладдзя, якая дазваляе грамадзянам краіны больш шырока ўдзельнічаць у справах дзяржавы. Таксама вучні паразважалі над пытаннем "Чаму Усебеларускі народны сход і падрыхтоўку да яго часта вызначаюць як "дыялог паміж уладай і народам"?
У блоку «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту» Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь)" навучэнцы паведамілі, што яны ведаюць аб Узброеных Сілах Беларусі, а таксама звярнулі ўвагу на артыкул 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.