Шосты школьны дзень

20.02.2021

У рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў пачатковых класаў прайшла конкурсна-пазнаваўчая праграма "Да абароны Радзімы гатовы!" з мэтай  выхавання ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму. Вучні прынялі ўдзел у конкурсах "Меткія стралкі", "Страявая падрыхтоўка", "Наш салдат розумам багаты", "Армейская кухня". Навучэнцы замацавалі веды аб відах і асаблівасцях родаў войск, пашырылі кругагляд, а таксама  выхоўвалі пачуцці суперажывання і дабразычливасці. Для навучэнцаў 5-9 класаў прайшла гульня "Рыцары 21 веку" с мэтай азнаямлення з гісторыяй свята і выхавання агульначалавечыхі маральных каштоўнасцяў, духу патрыятызму і любові да Радзімы.