Дружынны 2 этап рэспубліканскага конкурсу акцябрацкіх груп "Суперзорачка"

01.02.2021

1 лютага ва ўстанове адукацыі прайшла квэст-гульня "Школьнае жыццё" з мэтай фарміравання актыўнай і адказнай пазіцыі малодшых членаў піянерскай арганізацыі, актывізацыі дзейнасці акцябрацкіх груп. У гульне прамалі ўдзел 2 каманды: "Дружныя рабяты", "Усмешка". Гульня складаецца з падарожжа па раней падрыхтаваным 5 станцыям: "Бібліятэка", "Сталовая", "Медыцынскі кабінет", "Піянерскі пакой", "Наш клас". Па выніках кожнага праходжання станцыі каманда атрымлівала адпаведную колькасць зорачак (балаў). Перамогу атрымала каманда "Дружныя рабяты".