Шосты школьны дзень "Дзень патрыёта"

01.02.2021

У рамках шостага школьнага дня "Дзень патрыёта" ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў пачатковай школы прайшла гульня-падарожжа "Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь" з мэтай выхавання паважлівага стаўлення да традыцый і дзяржаўнай сімволікі Беларусі, да роднай мовы. Вучні праслухалі песню "Белая Русь", расказалі вершы пра родны край, а таксама настаўнік звярнула ўвагу навучэнцаў на змяненне дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Для навучэнцаў 5-9 класаў прайшоў займальны час "Мы патрыёты сваёй краіны" з мэтай фарміравання ўяўлення аб патрыятызме як каштоўнасці чалавечага жыцця. На мерапрыемстве навучэнцы далі вызначэнне паняцця "патрыятызм", выказалі свой пункт гледжання наконт пытання "Ці звязваеце вы патрыятычны доўг з вайсковай службай».