Раённы этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлону

25.01.2021

23 студзеня прайшоў раённы этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлону "Снежны снайпер". У спаборніцтвах прынялі ўдзел Сняжко Яна, Камарова Вікторыя, Анікей Арцем, Пілецкі Аляксандр, Варэйка Дзмітрый. Сярод дзяўчат 2005-2006 года нараджэння перамогу атрымала Камарова Вікторыя, вучаніца 9 класа. Сярод дзяўчат 2004 года нараджэння - Сняжко Яна, вучаніца 11 класа. Сярод юнакоў 2004 года нараджэння другім да фінішу прыйшоў Анікей Арцем, вучань 10 класа.

Віншуем пераможцаў і жадаем ім далейшых поспехаў!