Шосты школьны дзень "Дзень прафілактыкі шкодных звычак"

25.01.2021

У рамках шостага школьнага дня "Дзень прафілактыкі шкодных звычак" ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў пачатковай школы прайшоў пазнавальны час "Небяспека курэння" з мэтай азнаямлення навучэнцаў са згубным уздзеяннем курэння на арганізм. Для навучэнцаў 5-9 класаў было арганізавана правядзенне круглага стала "Мы супраць тытуню" з мэтай фарміравання ў школьнікаў свядомага негатыўнага стаўлення да курэння і патрэбы ў здаровым ладзе жыцця. Вучні пачулі шмат карыснай інфармацыі, а таксама змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні.