Тыдзень педмайстэрства. Конкурс "Фізічны бой"

22.01.2021

22 студзеня ва ўстанове адукацыі ў рамках тыдня педмайстэрства настаўнікаў МА прыродазнаўча-матэматычнага цыкла прайшоў конкурс "Фізічны бой". Спаборніцтва было паміж дзвюма камандамі "Прамень" і "Электроны". Вядучыя мерапрыемства Палтаржыцкая Т. і Кандратовіч К. спачатку правялі размінку, дзе камандам патрэбна было адказаць на пытанні. Пасяля прайшоў конкурс капітанаў: ім патрэбна было падпаліць запалку, у каго яна хутчэй згарыць, той прайграў. Таксама каманды прынялі ўдзел у "Інтэлектуальнай віктарыне", "Фізічныя прыборы", "Пазнаць па апісанню", "Рашэнне задач", "Фізіка ў формулах", "Фізіка ў танцах і песнях", "Займальныя вопыты", "Адгадаць загадкі". Па выніках конкурсаў з розніцай у адзін бал перамагла каманда "Прамень". Віншуем пераможцаў!