Тыдзень педмайстэрства. Пазакласнае мерапрыемства "Марскі бой"

20.01.2021

20 студзеня ва ўстанове адукацыі ў рамках тыдня педмайстэрства настаўнікаў МА прыродазнаўча-матэматычнага цыкла прайшло пазакласнае мерапрыемства "Марскі бой" з мэтай развіцця матэматычных здольнасцей, кемлівасці, дапытлівасці, лагічнага мыслення, развіцця і ўмацавання цікавасці да вывучэння матэматыкі. На экране высвечвалася гульнявое поле "для стральбы", у клетках паказана "каштоўнасць" пытання. На кожным гульнявым полі скрыты 4 караблі. Каманда называе каардынаты клеткі, па якой будзе страляць. Гульня працягваецца да таго моманту, пакуль усе карблі адной каманды будуць патоплены.