Тыдзень педмайстэрства. Пазакласнае мерапрыемства "Гадзіна вясёлай матэматыкі"

19.01.2021

19 студзеня ва ўстанове адукацыі ў рамках тыдня педмайстэрства настаўнікаў МА прыродазнаўча-матэматычнага цыкла прайшло пазакласнае мерапрыемства "Гадзіна вясёлай матэматыкі". Разам з настаўнікам матэматыкі Навіцкай Г.В. навучэнцы апынуліся ў свеце лічбаў і формул. Вучні прынялі ўдзел у разнастайных конкурсах: "Размінка", "Галаваломка", "Падлічы", "Зашыфраваная прыказка", "Аўкцыён", а таксама вучням патрэбна было раздзяліць цыферблат 2 прамымі, каб у кожнай частцы была роўная сума лічбаў.