Тыдзень педмайстэрства. Пазнаваўчая гульня "Гэты дзіўны свет"

18.01.2021

18 студзеня ва ўстанове адукацыі пачаўся тыдзень педмайстэрства настаўнікаў МА прыродазнаўча-матэматычнага цыкла. Пачынала тыдзень настаўнік геаграфіі і біялогіі, кіраўнік метадычнага аб'яднання Аўдзей Л.Э. пазнаваўчай гульнёй "Гэты дзіўны свет". Мэта гульні: павысіць інтарэс навучэнцаў да вывучэння прадмета "Геаграфія". Спаборнічалі паміж сабой 2 каманды "Атланты" і "Мерыдыян". Вучні прынялі ўдзел у "Геаграфічнай размінцы", "Хто хутчэй", "Зоркапад", "Геаграфічны фанограф", "Эрудыт". Перамогу атрымала каманда "Мерыдыян".