Шосты школьны дзень "Дзень бяспекі"

18.01.2021

У рамках шостага школьнага дня "Дзень бяспекі" ў Кухчыцкім НПК для навучэнцаў пачатковай школы прайшла гульня "Ведай правілы руху, як табліцу множання" з мэтай замацавання ведаў дзяцей аб правілах дарожнага руху і прафілактыкі дзіцячага дарожнага траўматызму. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны, даведаліся з гісторыі дарожнага руху "гэта цікава ведаць", прынялі ўдзел у гульні "Свая гульня", "Перайдзі вуліцу", "Знакі ПДР". Завяршэннем мерапрыемства стала выкананне песні на матыў "Калі з сябрам выйшаў у шлях". З карысцю правялі час навучэнцы 5-8 класаў на займальнай гадзіне "Правілы бяспечных паводзін". Навучэнцы гулялі, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў бліц-апытанні, разбіралі сітуацыі, а таксама вывелі сваю формулу бяспекі.