Аздараўленчы лагер "Снегавічок"

30.12.2020

Пяты дзень працы аздараўленчага лагера прайшоў пад назвай “Дзень бяспекі” і пачаўся з хвілінкі здароўя “Правілы абыходжання з агнём”. Выхавальнікі падрабязна спыніліся на асноўных правілах абыходжання з агнём, разабралі сітуацыі, у якіх могуць апынуцца дзеці, успомнілі прыказкі і прымаўкі пра пажар, а таксама адгадалі загадкі. Пасля хвілінкі здароўя вучні наведалі Кухчыцкі сельскі дом культуры, дзе з імі прадстаўнік Клецкага РАНС Іванейчык В. А. правяла гульню і гутарку аб правілах абыходжання з агнём. З мэтай выпрацоўкі навыкаў культурнага паводзінаў у грамадскіх месцах, замацавання ведаў дзяцей аб бяспецы для вучняў прайшла пазнавальная гульня “Правілы бяспечных паводзін”. Вучні згулялі ў гульню “Падымем адзін аднаму настрой”, успомнілі правілы паводзін на вуліцы, у грамадскім транспарце, займальным быў прагляд ералаша”Ішоў аўтобус пяты нумар”, “Антракт”. Завяршальным мерапрыемствам пятага дня была спартландыя “Я выбіраю здароўе”, дзе навучэнцы прадэманстравалі сваю фізічную падрыхтоўку.