Аздараўленчы лагер "Снегавічок"

29.12.2020

Чацвёрты дзень працы аздараўленчага лагера прайшоў пад назвай «Дзень інтэлектуалаў» і пачаўся з інформхвілінкі “Чыстыя рукі – залог здароўя". Выхавальнікі замацавалі веды вучняў аб чысціні цела і навакольнай чысціні, парадку і акуратнасці, а таксама звярнулі ўвагу на тое, што чысціня і парадак спрыяюць умацаванню здароўя. На працягу дня дзеці прынялі ўдзел у віктарыне «Агонь – сябар ці вораг чалавека» з мэтай развіцця глыбокай цікавасці навучэнцаў да прадмета «Асновы бяспекі жыццядзейнасці». Вучні адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, прынялі ўдзел у эстафеце, закончылі сказы, рашылі задачы. З мэтай развіцця пазнавальнай дзейнасці вучняў, развіцця цікавасці да гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа прайшла віктарына «Мая малая Радзіма». Навучэнцы паслухалі песню "Мой родны кут", верш, склалі прыказкі, адказалі на пытанні віктарыны.