Аздараўленчы лагер "Снегавічок"

28.12.2020

Трэці дзень працы аздараўленчага лагера прайшоў пад назвай «Дзень усмешкі» і пачаўся з хвілінкі здароўя «Асабістая гігіена школьніка». Дар'я Мікалаеўна дала вызначэнне паняццю «асабістая гігіена», пазнаёміла навучэнцаў з асноўнымі правіламі асабістай гігіены, выхавала культуру здароўя, вядзенне здаровага ладу жыцця. Пасля хвілінкі бяспекі вучням быў прадэманстраваны мультфільм Клецкім кіна-відэапракатам «Кароль Леў», які застанецца ў іх памяці. З мэтай выхавання пачуцця гонару за сваю краіну, малую радзіму, сям'ю і адказнасць за свае ўчынкі; з мэтай фарміравання маральнай культуры падрастаючага пакалення, паважлівага стаўлення да гістарычнай памяці свайго народа навучэнцы пабывалі на пазакласным мерапрыемстве  «Каб памяталі, каб зразумелі». Пасля абеду з навучэнцамі была праведзена забаўляльна-гульнявая праграма «А здароўе пачынаецца з усмешкі», дзе вучни адгадвалі загадкі, збіралі анаграмы, прыказкі і прымаўкі, рэкламавалі сродкі асабістай гігіены. Актыўна сябе паводзілі навучэнцы на забаўляльнай праграме «Ад старту да фінішу» і прынялі ўдзел у эстафетах «хуткія ваданосы», «вяровачка-1», «верная рука», «узломшчыкі», «градуснік» і т. д.