Аздараўленчы лагер "Снегавічок"

27.12.2020

Другі дзень працы аздараўленчага лагера прайшоў пад назвай «У гасцях у казкі» і пачаўся з хвіліны бяспекі «Як паводзіць сябе на дарозе». Дзіяна Алегаўна распавяла дзецям, што ўсіх людзей, якія рухаюцца ўздоўж вуліцы, называюць пешаходамі. Пешаходы павінны рухацца ўздоўж праезнай часткі па ходніках ці пешаходным дарожках, пераходзіць вуліцу трэба ў месцах, дзе ёсць пешаходны пераход. Дзіяна Алегаўна звярнула ўвагу навучэнцаў, што ад вашых паводзін на вуліцы залежыць не толькі ваша жыццё, але і бяспека навакольных. Таксама вучні прынялі ўдзел у навагоднім ранішніку на базе Кухчыцкага сельскага дома культуры. Актыўна сябе праявілі падчас правядзення гульняў, конкурсаў, а таксама праспявалі навагоднія песні. Для старэйшых навучэнцаў пасля абеду прайшла інтэлектуальная гульня "Матэматыка плюс прафілактыка", з мэтай прафілактыкі шкодных звычак ў школьнікаў і прапаганды здаровага ладу жыцця з дапамогай элементаў матэматыкі. Завяршальным мерапрыемствам другога дня быў турнір па шашках і шахматах.