Аздараўленчы лагер "Снегавічок"

26.12.2020

У Кухчыцкім НПК працуе аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем "Снегавічок". Працэс арганізацыі выхаваўчай работы ў лагеры накіраваны на ўцягванне дзіцяці ў грамадскае жыццё з улікам яго індывідуальных здольнасцяў, выпрацоўку каштоўнаснага стаўлення да здаровага ладу жыцця і фарміраванне на гэтай аснове яго маральнай, эстэтычнай, грамадзянскай свядомасці. 26 снежня лагер сустракаў сваіх выхаванцаў. У гэты дзень прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю лагернай змены " Прывітанне, лагер!». З рабятамі выхавальнікі правялі хвілінку бяспекі "Выконвайце прынцыпы бяспечных паводзін". Вучні таксама прынялі ўдзел у навагоднім ранішніку "Навагоднія цуды". Прынялі ўдзел у спаборніцтвах "Алімпійцы сярод нас". Навучэнцы даведаліся пра Алімпійскія гульні як частцы агульначалавечай кульутры, прынялі ўдзел у эстафеце "Хакей", "Біятлон". У спартыўнай зале панавала атмасфера весялосці, дабразычлівасці. Для старэйшых вучняў пасле абеду прайшло пазакласнае мерапрыемства "Учимся экономии и бережливости" ў выглядзе гульні "Крестики-нолики" і занятак-гульня "Дарожная грамата  гэта навука быць жывым".