Навагоднія ранішнікі
26.12.2020І вось настала доўгачаканая падзея. Дзеці прыйшлі на свята ў прыгожых навагодніх касцюмах. З казачнымі героямі Пандай, Снягуркай, Дзедам Марозам яны адразу апынуліся ў святочнай атмасферы. Мерапрыемства прайшло з песнямі, танцамі і, вядома, з чытаннем навагодніх вершаў. А Дзед Мароз і Снягурка парадавалі дзяцей падарункамі.
Свята прайшоў эмацыйна, весела. Сярод удзельнікаў панавала атмасфера чараўніцтва і выканання жаданняў.
Святочная атмасфера была і на ранішніку для вучняў 1-4, 5-7 класаў "Навагоднія цуды". Вучні прыйшлі на ранішнік прыбраныя, вясёлыя, у прадчуванні свята. І іх надзеі апраўдаліся. Навучэнцы (Болтуць Яраслаў, Барысевіч Дар'я, Кныш Ганна,Кірык Яна, Касцюкевіч Яна, Бобка Валерый, Шкуцько Паліна), якія ўдзельнічалі ў навагоднім прадстаўленні, праявілі сябе добрымі артыстамі, паказаўшы ўсё сваё творчае майстэрства, артыстызм, запал і арганізатарскія здольнасці.